Група індзейцаў, якія ніколі раней не мелі кантакту з прадстаўнікамі цывілізацыі, выйшла з ізаляцыі і пагутарыла з людзьмі з навакольнага свету, паведамляе нацыянальны індзейскі фонд Бразіліі.

Кантакт адбыўся на берагах ракі Энвіра ў бразільскім штаце Акры блізу мяжы з Перу. Да гасцей з джунгляў выйшаў таксама індзеец з племені ашанінкаў, які, аднак, даўно знаёмы з цывілізацыяй.

З адзення на ім былі толькі плаўкі, а ў руках ён нёс дзве звязкі бананаў, якія ўручыў індзейцам, не знаёмым з цывілізацыяй. Тыя ў сваю чаргу прынялі дар, хоць паводзілі сябе насцярожана.

Па дадзеных тэлеканала Globo, навукоўцы адносяць гэтых індзейцаў да панаанскай моўнай групы. Хутчэй за ўсё, індзейцы былі вымушаныя перасекчы мяжу Перу і Бразіліі ў сувязі з дзеяннямі нелегальных лесарубаў і атрадаў наркамафіі, што гаспадараць на іх родных землях.

Раёны бразільскай Амазоніі з'яўляюцца прытулкам для самай вялікай на зямлі колькасці плямёнаў, якія жывуць асобна ад цывілізацыі. Па падліках бразільскага боку, такіх груп можа быць каля 80.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?