У Мікашэвічах Лунінецкага раёна 30 ліпеня падчас купання патануў васьмігадовы хлопчык. 

Як паведаміў начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка, трагедыя здарылася каля 19.20 у штучным вадаёме недалёка ад СШ № 1, дзе малы адпачываў разам з бацькамі. 

Паводле папярэдніх звестак, бацькі хлопчыка знаходзіліся на беразе, а ён купаўся недалёка ад берага. 

Дзіця пачалі шукаць, калі таго не ўжо не было бачна ні ў вадзе, ні на беразе. Цела хлопчыка дастаў з вады падлетак. 

Праверку па факце гібелі дзіцяці праводзіць Лунінецкі раённы аддзел Следчага камітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?