Часовая забарона на наведванне лясоў уведзена ў некаторых рэгіёнах Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

«Анамальна высокая тэмпература паветра і адсутнасць ападкаў справакавалі ў Беларусі ўзнікненне і распаўсюджванне лясных і тарфяных пажараў», — сказалі ў прэс-службе.

Каб прадухіліць лясныя і тарфяныя пажары і гарантаваць бяспеку знаходжання грамадзян у лясах, уведзеныя абмежаванні і забароны на наведванне лясоў у чатырох абласцях краіны».

У прыватнасці, адпаведныя рашэнні прынятыя ў Віцебскай, Гродзенскай, Гомельскай і Мінскай абласцях.

У Віцебскай вобласці забаронена наведванне лясоў у Лепельскім, Пастаўскім, Талачынскім, Шумілінскім і Шаркоўшчынскім раёнах.

У Гродзенскай - у Воранаўскім і Лідскім раёнах. У Гомельскай - у Жлобінскім і Лоеўскім раёнах. У Мінскай вобласці - у Старадарожскім і Салігорскім раёнах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?