Рэшткі сцёблаў злакаў гараць на палях пад Мінскам. Пра гэта 31 ліпеня днём паведаміў БелТА прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі, каментуючы паведамленні карыстальнікаў твітэра.
Дым бачны над вуліцай Багдановіча, twitter.com/tutby
Дым бачны над Курапатамі, twitter.com/tutby
Дым над плошчай Бангалор, фота twitter.com/tutby
МКАД у раёне Даўгінаўскага тракта, фота Анатоля Лябедзькі
«Ля Мінска гарыць іржышча, а не поле са збожжавымі. Нашы падраздзяленні працуюць», — сказаў Віталь Навіцкі.
Карыстальнікі твітара выклалі сёння паведамленні, у якіх гаворыцца, што з Мінска бачны дым у прыгарадах, у прыватнасці ў раёне вуліцы Багдановіча.
Як паведамляе твітар МНС гараць сцерні і сухой травы ў раёне вуліц Карастаянавай і Даўгінаўскага тракта, а таксама ў полі каля в. Малы Трасцянец, тут у тушэнні задзейнічаны дзевяць адзінак тэхнікі.
У 17.00 супрацоўнікі МНС паведаммілі аб ліквідацыі загарання іржышча і сухой травы.
«Пажар у Мінску ліквідаваны, а раней ліквідавалі і загаранне каля вёскі Малы Трасцянец. На месцы застанецца частка нашай тэхнікі для кантролю», — сказаў прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі.
Для тушэння гэтых пажараў было задзейнічана больш за 20 адзінак тэхнікі, у тым ліку МНС. У раёне пажару паблізу вуліцы Карастаянавай і Даўгінаўскага тракта працаваў верталёт Мі-8 авіяцыі МНС.