Мінская падземка не працавала тры гадзіны 26 лютага. Як пазней паведамілі праваахоўнікі, сталічная студэнтка падглядзела ў чужым мабільніку паведамленне: мужчына пісаў пра намер узарваць метро. Дзяўчына расказала пра гэта міліцыянту. Метро ў выніку зачынілі, а выбухоўку не знайшлі. А затрымалі 35-гадовага ураджэнца Казахстана.

Як паведаміў прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў, тэкст таго паведамлення быў наступны:

«у меня бомба я в метро где взорвать код активации подскажи».

Дзеянні падазраванага кваліфікаваны як загадзя лжывае паведамленне пра выбух, які рыхтуецца, што стварае небяспеку для жыцця і здароўя людзей, і пацягнула нанясенне шкоды ў буйным памеры і іншыя цяжкія наступствы ў выглядзе працяглага парушэння працы грамадскага транспарту. Шкоду ацанілі больш як у 90 мільёнаў рублёў.

«Падчас расследавання атрыманы дадзеныя пра здзейсненыя абвінавачаным іншыя злачынствы: згвалтаванне загадзя непаўналетняй, здзяйсненне іншых дзеянняў сэксуальнага характару з асобай, якая не дасягнула 16-гадовага ўзросту, а таксама дэманстрацыя загадзя непаўналетняму відэафільмаў парнаграфічнага зместу,

— адзначыў Герасімаў. — Па меркаванні экспертаў, абвінавачаны мае псіхічныя адхіленні ад нормы. Устаноўлены факты яго злоўжывання алкаголем. Разам з тым, ён прызнаны здольным усведамляць фактычны характар і грамадскую небяспеку здзейсненых дзеянняў, а таксама ў поўнай меры разумець іх значэнне і кіраваць імі».

Мужчына знаходзіцца пад вартай. Накладзены арышт на яго маёмасць. Справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?