Ва Украіну спрабавалі прарвацца каля 150 баевікоў з Расеі з дапамогай трох танкаў, заявіў спікер Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра СНБА Андрэй Лысенка.
«Адначасова з абстрэлам нашага блокпаста каля Грыгор'еўкі з тэрыторыі Расіі 150 тэрарыстаў атакавалі украінскіх вайскоўцаў пры падтрымцы трох танкаў», — сказаў А.Лысенка на брыфінгу ў пятніцу.
Паводле яго слоў, украінскія байцы «далі дастойны адпор і тэрарысты вымушаныя былі адступіць».