24 ліпеня ў Мінску ў прасторы ЦЭХ адкрылася выстава «Візуальныя вобразы гістарычнай памяці, альбо Вялікае Княства Літоўскае на старажытных геаграфічных мапах». Больш за месяц – да 31 жніўня – усе зацікаўленыя змогуць убачыць гістарычныя артэфакты, якія прадстаўляюць Беларусь у іншых гістарычных ракурсах і маштабах.

У рамках выставы сёння адбудзецца дыскусія, якая скіроўвае нас да праблемы незавершанасці этнакультурнай самаідэнтыфікацыі беларусаў: як і дзе мы «знаходзім сябе»? У якіх межах вызначаем – геаграфічных, палітычных, культурных? Калі ўспрымаць мапы як своеасаблівую оптыку канкрэтнай эпохі, то наколькі здольныя старажытныямапы стаць сродкам трансфармацыі свядомасці сучасных беларусаў?

Над гэтымі і іншымі пытаннямі разважаюць запрошаныя дыскутанты – філосаф і літаратар Ігар Бабкоў, багаслоў і культуролаг Ірына Дубянецкая, дызайнер і паэт Міхал Анемпадыстаў, філосаф Аляксандр Сарна. Вядучы дыскусіі – філосаф Павел Баркоўскі.

Дыскусія «Дзе ў Сусвеце плыве Беларусь» адбудзецца 1 жніўня а 18.00 у прасторы ЦЭХ (пр-т Незалежнасці, 58/к.6, з боку вул. П. Броўкі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?