01.08.2014 / 17:37

Праз спёку 2-ю працоўную змену на Мінскім трактарным заводзе перанеслі на ноч

Як паведамілі на МТЗ, у апошнія дні ў некаторых цэхах тэмпература перавышае 40 градусаў па Цэльсію.

Практычна ў экстрэмальных умовах на заводзе працуюць каля 5 тыс. чалавек. Цэхі працуюць у ранейшым рэжыме, за выключэннем механічнага цэха №1 і кавальскага, які складаецца з пяці участкаў.

Па заканчэнні першай змены тэмпература там вышэй за дапушчальную норму. У выніку вячэрняя змена перанесеная на начны час.

МАЗ перавёў свой пункт аховы здароўя на кругласутачны рэжым працы.

На БМЗ паведамілі, што «параметры мікраклімату адпавядаюць устаноўленым патрабаванням.

На «Гомсельмашы» прынята рашэнне прадастаўляць рабочым тэхналагічныя перапынкі для адпачынку на свежым паветры або наведвання душавых.

На БелАЗе праца фарбавальнай лініі перанесеная на начную змену.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру