У аўторак тэлеканал CNN са спасылкай на крыніцы ў разведцы ЗША паведаміў, што ўкраінскія сілавікі пачалі выкарыстоўваць пад час баявых дзеянняў на ўсходзе балістычныя ракеты малой далёкасці з 454-кілаграмовымі боегалоўкамі і радыусам дзеяння ў 80 кіламетраў. Гэта самая разбуральная зброя, якая да гэтага часу выкарыстоўвалася ў канфлікце, канстатуе CNN.

Спікер інфармацыйнага цэнтра Савета нацбяспекі і абароны (СНБА) Украіны Андрэй Лысенка абверг заявы CNN. Прычым, улады Украіны не атрымлівалі матэрыялаў НАТО, пра якія паведамляе CNN.

Ён нагадаў, што балістычныя ракеты ва Украіне былі знішчаныя яшчэ ў 1996 годзе.

«Я паўтару: балістычныя ракеты малой далёкасці, сярэдняй далёкасці былі ў апошні раз знішчаны 1 ліпеня 1996 года.

Яны былі знішчаныя ў рамках праграмы, заснаванай ЗША… Таму гэтых ракет малой далёкасці паводле міжнароднай кваліфікацыі ў нас наогул няма на тэрыторыі Украіны», — сказаў на заканчэнне Лысенка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?