01.08.2014 / 22:08

Сёння эксперты знайшлі на месцы падзення Боінга новыя астанкі пасажыраў 2

Міжнародная група экспертаў і супрацоўнікаў АБСЕ знайшла на месцы катастрофы Boeing новыя астанкі пасажыраў, паведаміў у пятніцу на брыфінгу ў Данецку кіраўнік дэлегацыі АБСЕ Аляксандр Хуг.

«Сёння быў самы прадуктыўны дзень за ўвесь час пасля авіякатастрофы, на месцы працавала больш за 50 экспертаў з Галандыі і Аўстраліі. Яны выявілі новыя чалавечыя астанкі», - сказаў Хуг.

Астанкі будуць адпраўлены ў Харкаў, як гэта было зроблена раней з целамі іншых загінулых пасажыраў, дадаў Хуг.

У суботу група экспертаў працягне сваю працу на месцы авіякатастрофы.

Эксперты пачалі сваю працу сёння з хвіліны маўчання, паведаміў кіраўнік місіі.

Усяго да месца падзення Боінга дастаўлены 101 эксперт.

«З 11.25 вядзецца спецыяльная праца па даследаванні тэрыторыі, дзе знаходзяцца абломкі самалёта, — паведаміў сёння на брыфінгу ў Кіеве віцэ-прэм'ер-міністр Украіны, старшыня Дзяржкамісіі па расследаванні прычын катастрофы Boeing Уладзімір Гройсман. — На гэтую тэрыторыю дастаўлены 20 аўтамабіляў, 101 эксперт: 10 — ад АБСЕ, 53 — ад Нідэрландаў, 38 — ад Аўстраліі, а таксама з імі ў суправаджэнні ёсць прадстаўнікі мас-медыя, гэта каля 10 аўтамабіляў».

Эксперты ў першую чаргу павінны заняцца пошукам целаў загінулых, якіх, паводле дадзеных МЗС Аўстраліі, можа быць яшчэ каля 80, і асабістых рэчаў ахвяр гэтай катастрофы.

0
Пуцінскі людажэр-падальшчык / Адказаць
01.08.2014 / 22:22
А я думаў і схавалі "воііны" ДНР і ЛНР
0
гуталін / Адказаць
02.08.2014 / 12:34
НН, найміце нармальнага перакладчыка з расейскай. Тады "парэшткі" не будуць "астанкамі".
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру