Reuters.com

Reuters.com

Выступаючы ў пятніцу ў Белым доме перад журналістамі, прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што Вашынгтон робіць усё магчымае, каб прадухіліць далейшую эскалацыю ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны.

Амерыканскі прэзідэнт прызнаў, што ЗША абмежаваныя ў сваіх магчымасцях паўплываць на пазіцыю Крамля. Тым не менш, ён мяркуе, што расійскае кіраўніцтва павінна быць зацікаўлена ў кроках, якія прывядуць да зняцця эканамічных санкцый.

Прызнаўшы, што ўведзеныя Злучанымі Штатамі і Еўропай санкцыі могуць балюча ўдарыць па расійскай эканоміцы, Абама сказаў,

што пазіцыя ЗША простая: «Адмоўцеся ад падтрымкі сепаратыстаў, санкцыі будуць знятыя, і эканоміка зноў будзе расці».

Але як падкрэсліў Абама, каментуючы дзеянні прэзыдэнта Расіі Пуціна, «не ўсе людзі паступаюць рацыянальна і не заўсёды яны кіруюцца сярэднетэрміновымі і доўгатэрміновымі інтарэсамі».

Прэзідэнт ЗША выступаў перад прэсай пасля тэлефоннай размовы з Пуціным, у якой лідары дзвюх краін абмеркавалі сітуацыю ва Украіне.

Як паведамляе амерыканскае агенцтва Асашыэйтэд прэс са спасылкай на Белы дом, Барак Абама заявіў Уладзіміру Пуціну ў ходзе тэлефоннай размовы ў пятніцу, што ЗША па-ранейшаму сур'ёзна заклапочаныя нарошчваннем падтрымкі Расіяй сепаратыстаў на ўсходзе Украіны.

Гэта была першая размова двух прэзідэнтаў пасля ўвядзення Злучанымі Штатамі і Еўрасаюзам сектаральных эканамічных санкцый супраць Масквы.

Прэзідэнты пагадзіліся, што цяперашняе становішча спраў не адпавядае інтарэсам абедзвюх дзяржаў. У заяве Белага дома гаворыцца, што прэзідэнт Абама «зноў падкрэсліў сваю прыхільнасць дыпламатычнаму вырашэнню канфлікту».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?