Рэспубліканская Дзяржаўтаінспекцыя папярэдзіла вадзіцеляў пра месцы размяшчэння мабільных датчыкаў аўтаматычнай фіксацыі парушэнняў хуткаснага рэжыму руху ў выхадныя дні, 2—3 жніўня, на тэрыторыі Мінскай вобласці.
Як паведамляе ўпраўленне ДАІ МУС Беларусі, 2 жніўня датчыкі будуць размяшчацца: Р23 Мінск — Мікашэвічы — 20-ты і 42-гі км; М6 Мінск — Гродна — 27-мы км; М5 Мінск — Гомель — 32-гі км; М4 Мінск — Магілёў — 26-ты км; Р1 Мінск — Дзяржынск — 13-ты км; М2 Мінск — нацыянальны аэрапорт Мінск — 25-ты км.
3 жніўня датчыкі будуць устаноўленыя: Р23 Мінск — Мікашэвічы — 42-гі км; М5 Мінск — Гомель — 32-гі і 53-ці км; М4 Мінск — Магілёў — 55-ты і 65-ты км; Р1 Мінск — Дзяржынск — 13-ты км.
Акрамя таго, на асноўных магістралях краіны працуе каля 180 стацыянарных датчыкаў.
За мінулыя выхадныя, 26—27 ліпеня, па ўсёй краіне было зафіксавана каля 9 тысяч парушэнняў устаноўленай хуткасці.
Адначасова ДАІ інфармуе, што ў адпаведнасці са змяненнямі і дапаўненнямі ў КоАП з 28 ліпеня 2014 года перавышэнне хуткасці, зафіксаванае працуючымі ў аўтаматычным рэжыме спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі, якія маюць функцыі фота- і кіназдымкі, відэазапісу, цягне накладанне штрафу: пры перавышэнні ад 10 да 20 км/гадз — штраф 0,5 базавай велічыні (75 тыс. беларускіх рублёў); пры перавышэнні хуткасці ад 20 да 30 км/гадз — штраф дзве базавыя велічыні (300 тыс. рублёў); калі вадзіцель разагнаўся на 30—40 км/гадз вышэй, чым дапускаецца, — штраф чатыры базавыя велічыні (600 тыс. рублёў); у выпадку перавышэння больш чым на 40 км/гадз — штраф у памеры 900 тыс. рублёў (6 базавых велічынь).