Як стала вядома Footboom.com, развітанне з Валянцінам Бялькевічам адбудзецца ў нядзелю, 3 жніўня, на стадыёне «Дынама» імя Валерыя Лабаноўскага ў Кіеве, паведамляе Спорт-Экспресс в Украине.

Паводле папярэдняй інфармацыі, цырымонія будзе праходзіць з 11:00 да 16:00, а прыйсці зможа любы ахвотны. Гэтыя звесткі пакуль не канчатковыя, таму магчымыя некаторыя змены ў часе. У прыватнасці, з-за надвор'я.

Таксама яшчэ невядома, дзе менавіта пахаваюць легенду «Дынама».

Беларускі футбаліст Валянцін Бялькевіч памёр у ноч на 1 жніўня. Яму быў 41 год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0