Прэзідэнт Пятро Парашэнка заявіў, што некаторых супрацоўнікаў спецпадраздзяленняў «Беркут» і «Альфа», якіх вінавацяць у злачынствах супраць народа ў час масавых акцый пратэсту ва Украіне, могуць амніставаць.
Аб гэтым кіраўнік дзяржавы сказаў у інтэрв'ю украінскім тэлеканалам.
«Адказнасць за падзеі на Майдане - гэта таксама злачынствы, якія не маюць тэрміну даўнасці», адзначыў ён.
«І па пытаннях злачынстваў на Майдане, і па іншых пытаннях, у тым ліку адносна падзеяў 2 мая ў Адэсе, мы стварылі ўжо міжнародную следчую камісію, якая будзе прымаць удзел у расследаванні злачынстваў», - дадаў Парашэнка.
«Частка прадстаўнікоў «Беркута», частка прадстаўнікоў «Альфы» цяпер гераічна ваюе на Усходзе. Я не выключаю, што па іх выніках у аперацыях мне давядзецца прыняць рашэнне аб іх амністыі. Я думаю, што гэта будзе справядліва. Яны крывёю змылі тую віну, і мы павінны даць гэты адказ ім», — адзначыў Парашэнка.