Дарадца лідара прарасійскіх баевікоў Ігара Стралкова, Ігар Друзь, пацвердзіў у размове з Бі-бі-сі выпадкі «расстрэлаў за цяжкія злачынствы ва ўмовах надзвычайнага становішча» на кантраляваных тэрыторыях.

Па словах апалчэнца, яго паплечнікі ўпэўненыя ў перамозе над украінскім урадам, які ён назваў «кіеўскімі тэрарыстамі».

Як сцвярджае Друзь,

баевікі-апалчэнцы маюць намер пабудаваць «сацыяльную дзяржаву», якая будзе абараняць «хрысціянскія каштоўнасці» і караць «грамадскія заганы».

Дарадца Стралкова не сумняваецца, што большасць «членаў апалчэння» падтрымлівае ўвядзенне смяротнага пакарання за цяжкія злачынствы.

Прадстаўнік Украіны пры НАТА Ігар Далгоў у інтэрв'ю Бі-бі-сі заявіў, што «Данецкая народная рэспубліка» сама з'яўляецца тэрарыстычнай арганізацыяй.

«Вы называеце гэтага чалавека прадстаўніком дзяржавы. Гэта не дзяржава! Непрызнаная Данецкая народная рэспубліка — гэта тэрарыстычная арганізацыя, гэта абсалютна ясна. І тэзісы, якія мы чуем з яе боку, — не іх ўласныя, яны прадыктаваныя Масквой», — пракаментаваў Далгоў інтэрв'ю з Друзем.

Прадстаўнік міністра ўнутраных спраў Украіны заявіў Бі-бі-сі, што калі паведамленні пра пазасудовыя забойствы пацвердзяцца, будзе распачата крымінальная вытворчасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?