Кіраўнікі Беларусі і Казахстана Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў сёння ў ходзе тэлефоннай размовы, якая адбылася па ініцыятыве казахстанскага боку, абмеркавалі сітуацыю ва Украіне і меры па аказанні дапамогі ў нармалізацыі становішча ў гэтай краіне.

«Кіраўнікі дзяржаў падрабязна абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковых адносін, становішча ў свеце, — адзначылі ў прэс-службе. — Асаблівая ўвага ў ходзе размовы была ўдзелена сітуацыі ва Украіне і мерам па аказанні дапамогі ў нармалізацыі становішча ў гэтай краіне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?