За апошнія суткі сілы АТА, якія пастаянна наступаюць на ўсходзе Украіны, вызвалілі два населеныя пункты, размешчаныя непасрэдна каля Данецка.
Сілы АТА вызвалілі Чырвонагораўку і Стараміхайлаўку. Пра гэта заявіў падчас сённяшняй прэс-канферэнцыі ў Кіеве прадстаўнік Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра РНБА Андрэй Лысенка.
Паводле яго слоў, вайскоўцы Нацгвардыі ўмацоўваюць агнявыя пазіцыі ў раёне Антрацыта, падтрымліваюць парадак, выяўляюць і нейтралізуюць рэшткі бандыцкіх груповак у нядаўна вызваленым Краматорску.