Цягам апошніх сямі дзён пракуратура павінна была перадаць справу палітвязьня Артура Фінькевіча ў суд. Як кажа адвакат Фінькевіча Ганна Рыбалка, ніякай новай інфармацыяй адносна справы яна не валодае.

«Мне павінна толькі прыйсьці з суду паперка, дзе будзе паведамлена дата судовага працэсу, пакуль я яе не атрымала», — кажа Г.Рыбалка. Сёньня ці найбліжэйшымі днямі адвакатка наведае Артура ў сьледчым ізалятары.

Фінькевіча зьмясьцілі ў сьледчы ізалятар 26 кастрычніка. У дачыненьні да яго завялі крымінальную справу па арт. 415 КК РБ «Адмова ад адбываньня пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі». Паводле гэтага артыкулу Артуру можа пагражаць ад паўгоду да трох гадоў зьняволеньня. Да гэтага хлопец адбываў двухгадовае абмежаваньне волі ў магілёўскай спэцкамэндатуры за палітычныя графіці, зробленыя напярэдадні апошніх прэзыдэнцкіх выбараў.

Зьміцер Панкавец

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0