Згодна са звесткамі МНС, паведамленне аб тым, што ў Сенніцы (Мінскі раён) у калодзеж праваліліся чатыры чалавекі, паступіла на нумар «101» 1 жніўня ў 15.19. У службу ратавання патэлефанаваў фельдшар па прыёме выклікаў Мінскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Ратавальнікі ўстанавілі, што чатыры чалавекі знаходзіліся ў вадаправодным калодзежы.

У ходзе высвятлення абставін стала вядома, што ДП «Водаканал Мінскага раёна» праводзіліся работы па аглядзе вадаправоднай сеткі і пры ўскрыцці аднаго з калодзежаў слесар-рамонтнік праваліўся у калодзеж.

Начальнік участка па мантажы і рамонце вадаправодна-каналізацыйных сетак, слесар аварыйна-аднаўленчых работ, слесар-рамонтнік спусціліся ў калодзеж для аказання дапамогі калегу. Пасля гэтага яны адчулі агульнае недамаганне і выбрацца на паверхню самастойна ўжо не змаглі. З дапамогай ратавальнікаў усіх дасталі з калодзежа і перадалі брыгадам хуткай медыцынскай дапамогі.

Пасля агляду медперсаналам двое пацярпелых былі дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў Мінску з дыягназамі «атручэнне метанам» у цяжкім стане і стане сярэдняй цяжкасці. Адзін з работнікаў ад шпіталізацыі адмовіўся. У 16.09 брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі была канстатавана смерць чацвёртага мужчыны.

Прычына атручэння ўстанаўліваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?