Гертруда Антонаўна Раман нарадзiлася i ўсё жыццё пражыла ў вёсцы Камень Валожынскага раёна Мiнскай вобласцi. Цяпер яна iнвалiд 1-й групы, вельмi пажылы чалавек — яснага розуму i вялiкай жыццёвай мудрасцi.
Сёлета ей споўнiлася 80 гадоў. Усё свае жыццё Гертруда Антонаўна адпрацавала у мясцовым калгасе.
Выгадавалi разам з мужам дваiх дзяцей. На зiму яе забiрае у Мiнск дачка, а лета яна бавiць у роднай вёсцы.
З акна яе хаты на ўскрайку вёскi якраз i вiдаць тыя самыя бярозкi, канава, дзе вясной бяжыць ручай, зусiм побач шумiць лес i раскiнулася поле. Родныя мясцiны, краявiды, якiх ёй так бракуе ў горадзе… Мабыць, усё гэта i натхнiла яе на гэты верш.
На пытанне, чаму не пiсала вершы раней, адказвае проста — не было калі.
Мой родны куток, цябе так люблю я,
Ля хлева грудок мне сэрца мiлуе.
Тут птушкi спяваюць званчэй,
Тут кветкi красуюць ярчэй.
Бярозкi-красунi шапочуць лiстамi,
Вунь тыя, ля хаты, што выраслi самi.
За рэчкай-канавай ручай б'е з крынiцы.
Там, у барках, ужо спеюць сунiцы.
Вось птушка запела, салоўка завецца,
А песнi спявае, аж шчымiць за сэрца.
Паветра якое, не перадаць вам,
I верасам пахне, i сенажаццю.
Дзе так бывае, вы мне раскажыце:
Вунь чмыхае вожык, схаваўшыся ў жыце.
А скора паспеюць ажыны, бруснiцы,
Адпачыць прыязджайце, нi трэба i Нiццы!
У лес не хаджу я — не маю ўжо сiлы,
Але сцежкi усе помню, я вам не схлусiла.
* * *
Ад рэдактара. Дасылайце і Вы вершы, не адно свае, але і старэйшых і малодшых сваякоў.