Падатак на дададзеную вартасць, які фарміруе траціну бюджэтных паступленняў, з наступнага года ў Беларусі можа быць павялічаны з цяперашніх 20% да 22%.

Паводле інфармацыі БелаПАН, адпаведная прапанова ўнесена на разгляд урада.»Пытанне аб павелічэнні ПДВ разглядалася ў ліпені на пасяджэнні Савета міністраў», — паведаміў БелаПАН эксперт па пытаннях падатковай палітыкі, які ўдзельнічаў ва ўрадавым пасяджэнні. 

Паводле наяўных звестак, прапанова аб павелічэнні стаўкі падатку на дададзены кошт ужо прысутнічае ў законапраекце аб унясенні зменаў у Падатковы кодэкс, якія могуць набыць моц з 2015 года. 

Беларускія бізнес-саюзы лічаць, што павелічэнне ПДВ адмоўна адаб'ецца на эканамічнай прывабнасці Беларусі ў межах Мытнага саюза. У Расіі, якая ўваходзіць у Мытны саюз, стаўка ПДК складае 18%, у Казахстане — 12%. 

Поруч з павелічэннем ПДВ прапаноўваецца ў 2015 годзе знізіць стаўку падатку на прыбытак з цяперашніх 18% да 15%. 

Разам з тым назіральнікі адзначаюць, што зніжэнне стаўкі падатку на прыбытак не кампенсуе прадпрыемствам наступствы, звязаныя з павелічэннем ПДВ. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?