рошай на дарожную гаспадарку не хапае, заявіў у эфіры праграмы «Контуры» тэлеканала АНТ вечарам 3 жніўня начальнік галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Яўгена Ракала.

«Патрабаванні з кожным годам таго ж насельніцтва да аўтамабільных дарог усё вышэй і вышэй. Людзі развіваюцца, людзі наведваюць іншыя краіны, яны бачаць, якія ёсць дарогі ў Еўропе, кожны жадае, каб у яго дома таксама былі такія дарогі», — сказаў ён.

«Транспартны збор за допуск для ўдзелу ў дарожным руху з карыстальнікаў транспартных сродкаў збіраецца, і гэтыя грошы мэтанакіравана паступаюць толькі на аб'екты дарожнай гаспадаркі… на будаўніцтва, на капітальны рамонт аўтамабільных дарог», — сказаў Ракала.

Ён нагадаў, што сёлета ў Беларусі адноўлена будаўніцтва цэментна-бетонных дарог. «Вызначана, што цэментна-бетонныя пакрыцці будуць рабіць толькі на новым будаўніцтве. Гэта значыць, гэта тыя дарогі, якія будуюцца з нуля, на якіх няма руху. Гэта звязана, перш за ўсё, з тэхналагічнасцю работ», — адзначыў прадстаўнік Мінтранса.

Цэментна-бетоннае пакрыццё сёлета ўжо зроблена на невялікім ўчастку, каб «адтачыць тэхналогіі, паназіраць, навучыцца», сказаў Ракала.

Адказваючы на пытанне аб перспектыве з'яўлення ў краіне аўтабанаў, прадстаўнік Мінтранса сказаў: «Мы да гэтага ідзем, мы да гэтага імкнемся, але… да такой дарогі павінны быць пэўныя крытэрыі. Але пакуль мы не гатовы. Для таго каб тыя дарогі, якія ёсць сёння, нашы магістральныя дарогі з сіняга колеру перавесці ў зялёны колер (знакі рознага колеру абазначаюць аўтамагістралі і аўтабаны.), іх практычна трэба рэканструяваць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?