Беларусь наведалі прадстаўнікі France Telecom Group, аднаго зь вядучых сусьветных апэратараў сувязі – ТМ Orange. У часе сустрэчы зь кіраўніцтвам Мінсувязі вялося пра зацікаўленасьць FTG у інвэстыцыях у беларускі рынак.

Віцэ‑прэзыдэнт FTG па разьвіцьцю ў Эўразіі, Жан‑Мішэль Сэр распавёў пра працу France Telecom Group, а таксама паведаміў пра яе зацікаўленасьць у дзейнасьці на тэрыторыі Беларусі. Пра канкрэтныя інтарэсы групы ў Беларусі наўпрост не паведамлялася. Але зважаючы на падрыхтоўку да дэманапалізацыі Белтэлекаму, не выключаецца вэрсія, што кампанія мае зацікаўленасьць у сэктары шырокапалосных інтэрнэт‑паслугаў (ADSL), паведамляе tut.by.

Вераемна, што FTG цікавіцца таксама рынкам сотавай сувязі, і інтарэс гэты найперш падагрэты нядаўнім выхадам на беларускі Telekom Austria. І тут патэнцыйна цікавымі для францускага тэлеком‑гіганта могуць быць БеСТ і БелСел, зважаючы на тое, што сваю долю ў мясцовым МТС кіраўніцтва Беларусі наўрад ці саступіць камусьці, акрамя расейскага сузаснавальніка. Аднак, памятаючы сытуацыю вакол VELCOM, ня варта сьпяшацца з камэнтарамі і прагнозамі.

Паводле стану на 30 чэрвеня 2007 г. адзі з вядучых сусьветных апэратаў сувязі France Telecom Group абслугозваў больш за 163 мільёнаў абанэнтаў на пяці кантынэнтах, з каторых дзьве трэція — пад брэндам Orange. Агульны аб’ём продажаў групы склаў 51,7 млрд эўра ў 2006 г. і 25,9 млрд эўра на 1 верасьня 2007 г. 30 чэрвеня 2007 г. група налічвала 102,5 млн абанэнтаў мабільнай сувязі і 10,5 млн карыстальнікаў ADSL. France Telecom — мабільны апэратар нумар тры і правайдэр ADSL нумар адзін у Эўропе, а таксама адзін з сусьветных лідэраў у сфэры забесьпячэньня паслугамі сувязі транснацыянальных кампаніяў.

Паводле tut.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0