У Шчучыне працаўніца дзіцячага садка падазраецца ў здзяйсненні некалькіх крадзяжоў.

Як паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама, некаторы час таму супрацоўнікі Шчучынскага РАУС выйшлі на крадзеж у адным з дзіцячых садкоў горада. Падчас ціхай гадзіны працаўніца дзіцячага садка ўвайшла ў спальнае памяшканне і зняла са спячай 4-гадовай дзяўчынкі залатыя завушніцы. Дзіця скрозь сон адчула гэта і потым распавяла бацькам. На ўсе прэтэнзіі 32-гадовая жанчына адказвала, што дзіця само згубіла ўпрыгожванні.

Калі жанчыну сталі апытваць супрацоўнікі міліцыі, яна напісала яўку з пакаяннем. Прызналася ў крадзяжы завушніц, сказала, што адну з іх яна пасьля згубіла, а другую падкінула ў садку ў пацверджанне сваіх слоў пра тое, што дзіця само страціла ўпрыгожванні.

Прызналася жанчына і ў іншых злачынствах. Раней, знаходзячыся ў кафэ, скарысталася момантам і скрала з сумачкі адной з наведніц кашалёк з 370 тысячамі рублёў.

Прававую ацэнку дзеянням падазраванай дае следства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?