1 жніўня ў Столінскім раёне быў знойдзены пакет з трупам нованароджанага дзіцяці. Падазраюць 17-гадовую маці. У міліцыю звярнуўся яе муж.

Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Брэсцкай вобласці Руслан Макарук, палімерны пакет з целам нованароджанай дзяўчынкі быў знойдзены ў прыбіральні ў двары дома па месцы жыхарства 17-гадовай жыхаркі Столінскага раёна.

Следствам высветлена, што між 20 верасня і 10 кастрычніка 2013 года ў сваёй хаце яна нарадзіла дзяўчынку, паклала дзіця ў пакет і выкінула ў туалет.

З заявай у Столінскі РАУС па гэтым факце звярнуўся муж падазраванай.

Прызначаны шэраг судовых экспертыз. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння. Дзеянні падазраванай кваліфікаваныя як забойства заведама малалетняга. На дадзены момант яна затрыманая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?