Кіраўнік Беларусі ўзнагародзіў 93 чалавекі, якія прадстаўляюць розныя сферы дзейнасці.

У ліку ўзнагароджаных апынуўся экіпаж самалёта кампаніі «Белавія», на якім затрымалі грузінскага грамадзяніна Гелу Сахелашвілі. Нагадаем, што 10 чэрвеня паведамлялася пра спробу ўгону самалёта Кутаісі-Мінск. Грузін Гела Сахелашвілі напісаў запіску, патрабуючы ляцець у адзін з аэрапортаў Еўрасаюза. Лётчыкі пасадзілі самалёт у Мінску. Пасля перамоваў з сілавікамі «паветраны тэрарыст» здаўся.

Камандзір самалёта CRJ-100 Аляксандр Букрэеў узнагароджаны медалём «За адвагу». Такую ж узнагароду атрымала бортправадніца Алена Мурзак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?