Надвор'е22

Па ўсёй Беларусі ўведзена забарона на наведванне лясоў

Забарона на наведванне лясоў у сувязі са спёкай уведзена ва ўсіх абласцях Беларусі, паведаміла прэс-сакратар Міністэрства лясной гаспадаркі Дар'я Лепешка.

«Гарачае надвор'е і адсутнасць ападкаў справакавалі ў Беларусі ўзнікненне і распаўсюд лясных і тарфяных пажараў. Каб прадухіліць лясныя і тарфяныя пажары і гарантаваць бяспеку знаходжання грамадзян у лясах, уведзены забароны на наведванне лясоў ва ўсіх абласцях краіны», — адзначыла прэс-сакратар.

Згодна з Лясным кодэксам, забарону на наведванне лясоў, у тым ліку ўезд механічных транспартных сродкаў у лясы і на тарфянікі (акрамя тэхналагічнага транспарту лясгасаў), упаўнаважаныя ўстанаўліваць органы мясцовай выканаўчай улады (райвыканкамы) у сувязі з надыходам высокай пажарнай небяспекі ў лясах.

У перыяд дзеяння забароны дазваляецца праязджаць на аўтатранспарце толькі па дарогах, якія вядуць да населеных пунктаў, а таксама да ўладкаваных месцаў адпачынку.

Распальванне вогнішчаў у лясах і на тарфяніках на гэты перыяд забаронена.

На час дзеяння забароннага перыяду зачыняюцца ўсе шлагбаўмы на з'ездах з дарог у лясы, пры неабходнасці могуць ўстанаўлівацца шыльды з інфармацыяй аб забароне наведвання лясы і мерах адказнасці за яе парушэнне.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію28

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўца быў моцна п’яны, паехаў па абочыне. Падрабязнасці трагедыі на трасе М2, дзе загінуў 16-гадовы трыятланіст11

4000 на старт. Як хлопец без досведу ў бізнэсе запусціў клінінг, а цяпер дапамагае з гэтым іншым

Сустрэча Пуціна і Трампа адбудзецца на вайсковай базе ЗША на Алясцы5

Чарговая беларуская гульня ў кальмара — студэнтка расказала, як адстаяла чаргу на інтэрнат3

Віцэ-спікерка КР Лізавета Пракопчык прызналася, што ёй тройчы не хапіла месца на канферэнцыі «Новая Беларусь»13

Віцебскі завод радыёдэталяў «Маналіт» вырабляе кампаненты для расійскага ВПК, у тым ліку на абсталяванні з ЕС3

Электрамантажнік Хазін абверг Ціханоўскага і пахваліўся, што яго акцыя «Ультыматум» прывяла да вызвалення палітвязняў10

Медыцынскага чыноўніка аблвыканкама затрымліваў за хабар спецназ

У сталіцы пачынаецца абмеркаванне генеральнага плана Мінска. Што чакае горад у будучыні4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію28

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць