Пра гэта паведамляе твітар Белгідрамета.

У 10:30 навальніца фіксавалася ў Ваўкавыску, а 12-й у Гродне, у 13:10 — у Ганцавічах, у 13:30 — у Баранавічах.

Пазней твітар Белгідрамета выказаў меркаванне, што навальніцамі гэты рэгіён і абмяжуецца і далей на ўсход нічога не будзе.

Сайт Белгідрамета перадаў штармавое папярэджанне на сення

«Сёння, 5 жніўня (аўторак), у бліжэйшыя 1—3 гадзіны па паўднёва-заходняй палове краіны і Мінскай вобласці чакаюцца навальніцы, якія захаваюцца да канца дня. Пры навальніцах месцамі моцныя залевы, шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15—20 м/с, град (аранжавы ўзровень).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0