Спікер г.зв. парламента самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік Алег Цароў напісаў зварот да прэзідэнта ЗША Барака Абамы. Тэкст апублікаваны на яго старонцы ў фэйсбуку.

«Спадар прэзідэнт! Тое, што адбываецца цяпер на тэрыторыі Данецкай і Луганскай народных рэспублік, можна назваць толькі генацыдам насельніцтва», — піша Цароў.

Цароў заяўляе, што за два месяцы «карнай аперацыі» загінулі «больш за 1129 мірных жыхароў, у тым ліку 348 жанчын і 76 дзяцей».

Ён звярнуўся да Абамы з заклікам аказаць уплыў на кіраўніцтва Украіны з тым, каб «яно спыніла тэрор і забойствы на тэрыторыі Данбаса».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?