Аляксандр Лукашэнка папярэджвае, што ў выпадку адсутнасці на свінакомплексах неабходных мер па біялагічнай абароне ад афрыканскай чумы свіней, да вінаватых будуць прымяняцца самыя жорсткія меры, аж да крымінальнай адказнасці.

Пра гэта сёння А. Лукашэнка заявіў на нарадзе ў Мінску.

«Я ўжо папярэджваў кіраўнікоў, якія за гэта адказваюць, і ўрад, што скончыцца тыдзень і мы пачнем рэагаваць у рамках крымінальных спраў на гэтую праблему. Будуць зробленыя драконаўскія захады ў дачыненні да адказных», — падкрэсліў ён.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў, каб кіраўнікі ўсіх узроўняў максімальна сур'ёзна паставіліся да гэтага пытання і арганізавалі на свінакомплексах прапускны рэжым, «як на ядзерным аб'екце».

Разам з гэтым кіраўнік дзяржавы нагадаў аб неабходнасці да канца года аднавіць аб'ёмы пагалоўя і свініны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?