Выпадак адбыўся ў цягніку № 77 Масква-Гродна. У плацкартным вагоне ехалі 25 юнакоў 14-15 гадоў, хакеісты маскоўскай каманды. Яны кіраваліся ў Ліду для правядзення трэніровачных збораў. Як паведамляе блог Гродна s13, уначы ў расіяніна, які спаў на адной з верхніх паліц і на час сну не зашпіліў сваю дарожную сумку, на падлогу вываліліся рэчы і дакументы. Гэта быў кашалёк з грашмі, банкаўская картка з пін-кодам, пасведчанне кіроўцы і інш. Юны хакеіст, які спаў на ніжняй паліцы, доўга не думаючы, стаў збіраць іх і класці сабе ў сумку.

Іншыя пасажыры ў той момант спалі. Па прыбыцці цягніка на ст. Ліда, члены хакейнай каманды выйшлі і накіраваліся па сваім маршруце.

Выявіўшы прапажу, грамадзянін РФ заявіў у транспартную міліцыю па ст. Гродна. Супрацоўнікі Лідскага АУС на транспарце, выявілі няпоўнагадовага злачынца. Цяпер у дачыненні да яго распачатая крымінальная справа па ч.1 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь («Крадзеж»).

Маладому чалавеку зараз не да трэніровак, яму пагражае адказнасць ад штрафу да трох гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0