Учора, 4 жніўня 2014, а 19-й, на запрашэнне руху салідарнасьці «Разам» блізу двух дзясяткаў беларусаў прыйшлі на менскія вайсковыя могілкі да магілы амерыканкі Рут Уолер у дзень яе памяці. Не было палкіх прамоў і афіцыйных спічаў. Усклалі колькі букетаў кветак, запалілі знічы, прачыталі малітвы, спелі абрадавыя песні. Кожны, хто хацеў, сказаў добрае слова падзякі за дапамогу брацкага амерыканскага народа ў цяжкую для беларусаў часіну. Пагутарылі, пагарталі старыя фота другой паловы 1940-х, былы савецкі палітвязень Сяргей Ханжанкоў закрануў тэму АРА - папярэдніцы ЮННРА ў справе інтэрнацыянальнай эканамічнай і гуманітарнай дапамогі Беларусі 1920-х, ветэранкі Ніна Багінская і Галіна Сіўчык згадалі пасляваенны час, крамы, запоўненыя амерыканскай дапамогай, і подзвіг маладой місіянеркі, якая стала часткаю нашае гісторыі і самой зямлі беларускай.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?