05.08.2014 / 23:13

Пашынскі: Аб планах Пуціна па анексіі нам расказалі кіраўнікі суседніх дзяржаў ВІДЭА 17

Былы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Сяргей Пашынскі — неадназначны дзеяч, які на працягу бурных падзей вясны 2014 года быў адным з найбольш абазнаных у справах урада. Да гэтага ён таксама знаходзіўся ў эпіцэнтры падзей, некалькі гадоў працуючы намеснікам Аляксандра Турчынава ў штабе партыі «Бацькаўшчына».

Пашынскі даў вялікае інтэрв'ю сайту «Украінская праўда», у якім пра сябе ён распавёў наступнае:

— Я з 1990 года займаўся бізнэсам. Людзі майго ўзросту памятаюць, што адначасова ва ўсім Савецкім Саюзе зніклі шакаладныя цукеркі. Я быў адным з першых імпарцёраў. Мы зрабілі першы ва Украіне кетчуп разам са шведамі, потым падзяліліся, і кампанія «South Food» трансфармавалася ў «Чумак». Кампанія, якую я узначальваў у 1990-х, была найбуйнейшым імпарцёрам, а затым экспарцёрам сельгаспрадукцыі.

Размова ішла аб Майдане і верагодных сцэнарах развіцця падзей падчас Майдана.

— Калі стаяў Майдан, то Ахметаў, які валодаў «Кіеўэнерга», не адключаў Майдан. Калі б была палітычная воля, ён мог бы адключыць?

— Мы аплачвалі рахункі. Калі б была палітычная воля, то можна было б напалмам заліць Майдан.

— Што вам вядома аб намеры Януковіча ўвесці ваеннае становішча?

— На пачатку студзеня яны мадэлявалі такую сітуацыю, Феадасійскі, Керчанскі батальёны марской пяхоты перакінулі пад Кіеў. Яны стаялі ў Белай Царкве, у поўным узбраенні. Яны планавалі падымаць аэрамабільныя брыгады. Але чамусьці гэты сцэнар не запусціўся.

— А ў гэтым сцэнары было месца ваеннай інтэрвенцыі з Расіі?

— На тым этапе — не. Наогул, я ўжо ў інтэрв'ю сваіх казаў,

мы ясна цяпер ведаем, што яшчэ ў маі мінулага года ў Пуціна ўжо быў план анексіі часткі Украіны. Нават некалькі сцэнароў.

— Адкуль вядома аб гэтым плане?

— Скажам так, нам распавялі людзі, якія гэты план бачылі. Гэта некаторыя кіраўнікі суседніх дзяржаў. Не адзін з іх.

Гэта быў канкрэтны план паэтапнай анексіі тэрыторыі Украіны.

— Гэта што было — карты геаграфічныя? Папяровыя файлы?

— Гэта былі каментары, назвы абласных цэнтраў… Праграма-мінімум было адчужэнне Крыма. Праграма-максімум — гэта адчужэнне ўсяго паўднёвага ўсходу пачынаючы з Харкава і сканчаючы Адэсай, з выхадам на Прыднястроўе.

І яшчэ раз хачу падкрэсліць, што з многіх крыніц відавочцы нам паведамілі, што такі план быў яшчэ ў маі мінулага года.

— Хто бачыў гэты план?

— Вы ведаеце, я не хачу падводзіць гэтых людзей. Яны яшчэ дапамогуць украінскай дзяржаве ў зрыве гэтага плана.

— Беларускі прэзідэнт Лукашэнка?

— Кіраўнікі суседніх дзяржаў.

Пуцін быў упэўнены, што Януковіч без яго ва ўладзе не ўтрымаецца. Таму існаваў план light: плата за лаяльнасць — гэта Крым.

Памятаеце, дзесьці ў маі мінулага года па ўсёй Украіне адбыліся так званыя антыфашысцкія мітынгі? Вось я тады не мог зразумець: у нас няма ніякай фашысцкай партыі, а Пуцін ужо тады праз сатэліта, Партыю рэгіёнаў, і Януковіча, падводзіў базу, на аснове якой ён будзе анексаваць нашу тэрыторыю — каб «абараніцца ад фашыстаў».

— Гэта значыць, ён збіраўся анексаваць Крым нават пры прэзідэнцтве Януковіча?

— Вядома. Я абсалютна ў гэтым упэўнены.

(Працяг інтэрв'ю анансаваны на заўтра.)

nn.by

0
гость / Адказаць
05.08.2014 / 19:22
Iнфармацыйная мiна ))) Перамогi Украiнцам!
0
Vidavočnaje / Адказаць
05.08.2014 / 19:29
Taki plian mažliva sapraudy isnavau, adnak bačyc jaho nichto nie moh by. Heta chlusnia, što jaho bacyli kirauniki inšych dziarzavau. Chto b im jaho prademanstravau by? U piersuju čarhu pra jaho viedali b u CRU i Masadzie. Alie u takim vypadku prarasejskija separatysty nie razharnulisia b tak šyroka i davoli mocna. Dy i reakcyja cyvilizavanaha svietu prajavilasia b značna raniej. Luchtu viarzuc u hetym interviu.
0
fog / Адказаць
05.08.2014 / 19:31
Хутчэй за ўсё і на нашу краіну ў крамля ёсць нейкі план "Барбароса", і магчыма не адзін ці два, дзесятак.
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру