Сілы АТА адступілі з горада Ясінаватая Данецкай вобласці. Аб гэтым сёння на брыфінгу паведаміў кіраўнік інфармацыйнага цэнтра СНБА Андрэй Лысенка.

«Двое сутак таму ўкраінскія ваенныя заходзілі ў гэты населены пункт, аднак сітуацыя склалася так, што пагражала мірнаму насельніцтву, і кіраўніцтва АТА прыняло рашэнне адысці на першы рубеж.

Зараз робіцца ўсё, каб вывесці мірнае насельніцтва і затым увайсці ў горад», — сказаў Лысенка.

Пры гэтым ён адзначыў, што чыгуначны вузел станцыі Ясіноватая заблакаваны сіламі АТА.

Разам з тым сёння жыхары Ясінаватай паведамілі УНІАН, што горад знаходзіцца пад кантролем тэрарыстаў «ДНР»: «Ясінаватая застаецца цалкам пад кантролем тэрарыстаў, па ўсім горадзе расстаўленыя іх блокпосты.

На чыгуначным вакзале пастаянна дзяжураць узброеныя «ДНРаўцы». І, вядома, нідзе ніякіх ўкраінскіх сцягоў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?