Улады Новасібірска забаранілі «Марш за федэралізацыі Сібіры», які ягоныя арганізатары збіраліся правесці 17 жніўня. Адзін з іх, Аляксей Баранаў, 5 жніўня апублікаваў адказ на пададзенае ў мэрыю апавяшчэнне, падпісаны намеснікам мэра Генадзем Захаравым: «Для забеспячэння непахіснасці канстытуцыйнага ладу, тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту РФ у правядзенні маршу адмовіць».

Адмова была прадказальная: трыма днямі раней наглядныя органы, федэральныя, паспрабавалі звесці на нішто абмеркаванне гэтай тэмы ў інтэрнэце: Генпракуратура і Раскамнагляд пабачылі ў ёй падрыў «асноў канстытуцыйнага ладу і парушэнне цэласнасці Расійскай Федэрацыі». Па патрабаванні пракуратуры былі заблакаваныя старонкі, прысвечаныя маршу, Укантакце і на Facebook, а наглядчыкі за інтэрнэт-выданнямі папярэдзілі 14 сайтаў, якія паведамілі пра яго, пра адказнасць за «ажыццяўленне экстрэмісцкай дзейнасці», пасля чаго гэтыя публікацыі былі выдаленыя.

Арганізатары маршу растлумачылі, што яны гэтай акцыяй мелі намер «патроліць уладу», якая падтрымлівае сепаратыстаў на паўднёвым усходзе Украіны. Але, акрамя іроніі над прапагандысцкай рыторыкай, меркаваўся і цалкам сур'ёзны просты сэнс: нагадаць уладзе і грамадзянам, што, згодна з Канстытуцыяй, Расія — федэратыўная дзяржава, у якой рэгіёны маюць права на палітычную самастойнасць, а таксама «ўказаць на праблемы ў існай практыцы размеркавання бюджэтных сродкаў паміж рэгіёнамі».

У 2010 годзе прагучаў заклік падчас перапісу называцца «сібіракамі»: заклік падтрымалі 4116 чалавек. У 2011 актывісты знялі дакументальны фільм «Нафта ў абмен на нішто» — пра тое, што Сібір у Расіі, па сутнасці, з'яўляецца калоніяй.

«Ужываючы адміністрацыйныя меры да арганізатараў маршу і інтэрнэт-СМІ, чыноўнікі зноў раздзьмулі тэму на ўсю Расію, выстаўляючы наш горад у дурным святле», — заявіў у твітары былы намеснік губернатара Новасібірскай вобласці Віктар Казадой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?