Урад ЗША шукае прадаўжальніка справы Эдварда Сноўдэна — новага інфарматара, які апублікаваў дакументы амерыканскага Агенцтва нацыянальнай бяспекі (АНБ). Пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на крыніцу ў афіцыйных колах.

Доказы існавання новага інфарматара з'явіліся пасля з'яўлення ў амерыканскім інтэрнэт-выданні The Intercept, якое раней публікавала прадастаўленыя Сноўдэнам дакументы, матэрыялы аб сачэнні за падазраванымі ў тэрарызме.

Публікацыя заснавана на сакрэтных дакументах Нацыянальнага Контртэрарыстычнага цэнтра ЗША, датаваных жніўнем 2013 года. Сноўдэн з чэрвеня 2013 г. знаходзіцца ў Расіі.

Заснавальнік выдання The Intercept Глен Грынвальд у лютым заявіў, што «пэўна ёсць людзі», якіх натхнілі мужнасць і ўчынкі Сноўдэна. У ліпені ў сваім твітэры ён выказаў здагадку, што новы выкрывальнік можа з'явіцца ў бліжэйшы час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?