Гурт на чале з Мікітам Найдзёнавым прадставіў новы відэакліп, які па праглядзе выклікае неадназначныя эмоцыі.

Відэа на новую песьню гурта «Хопіць ламаць камэдыю» зьняў рэжысэр і апэратар Рыгор Пасрэднік, а ў галоўнай ролі зьнялася сьпявачка Валерыя Зьверава, фіналістка тэлепраекту «Академия талантов». Сцэнар стварылі рэжысэр разам зь лідэрам гурта Hurma.

«Мы вырашылі інакш зірнуць на нашую песьню і зачапіліся за фразу: «калі адчуеш здраду». Падумалі, што варта было б зрабіць кліп зь гісторыяй пра тое, што бывае, калі любоўная здрада раскрываецца. Таму галоўная гераіня Лера паўстае такой фурыяй», – распавёў Tuzin.fm Мікіта Найдзёнаў. Дзея кліпа адбываецца ў закінутым будынку. Герой Мікіты ўзяты ў палон, яго дапытвае-катуе дзяўчына фрывольнага выгляду, але той схітраецца ў пэўны момант набраць з айфону «911», калі выклікаць дапамогу…

«Фінал кліпа мы вырашылі зрабіць з доляй абсурду, – распавядае Мікіта. – Тым і тлумачыцца нечаканая «група захопу» і маё пераўтварэньне пры канцы. Калі кліп першы раз паглядзелі ў кампаніі сяброў, адзін хлопец сказаў, што гэта выглядае як таннае амэрыканскае порна. Мы пасьмяяліся і вырашылі даць такую жанравую характарыстыку нашаму відэа».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?