Цяперашнія высокатэхналагічныя пратэзы падключаюцца да нервовай сістэмы пацыентаў пры дапамозе спецыялізаваных імплантаваных электродаў.

Гэтыя электроды выступаюць у якасці моста паміж апаратам пратэза і нервовым тканкамі. Але забяспечыць якасны кантакт не заўсёды проста. Справа ў тым, што электроніка аперуе сігналамі, што перадаюцца пры дапамозе электрычнага току. Перадача сігналаў у жывых тканках жа нашмат складанейшая, бо ўтрымлівае не толькі паток адмоўна зараджаных электронаў, што забяспечвае тэхніка, але і перанос дадатных электрычных зарадаў іонамі калію, натрыю, кальцыю.

Групе навукоўцаў з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Ірвіне ўдалося знайсці тое, што зможа стаць рашэннем праблемы. Аказваецца, што бялок пад назвай рефлекцін (reflectin), які дазваляе кальмарам мяняць колер сваёй скуры, служыць яшчэ і выдатным правадніком дадатнага электрычнага зараду. Гэты бялок можа паслужыць тым мостам, які звяжа інфармацыйным камунікацыйным каналам жывыя клеткі і электроніку пратэзаў, імплантатаў і камп'ютарных сістэм.

Біялагічная прырода бялку істотна зніжае верагоднасць адпрэчвання імплантата чалавекам, як іншароднага цела, і дае магчымасць уздзеяння на некаторыя функцыі імплантата без неабходнасці правядзення хірургічнага ўмяшання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?