Пасля дня паветрана-дэсантных войскаў на 22-гадовага дэсантніка завялі адразу дзве крымінальныя справы. За паўгадзіны ён паспеў абрабаваць адну дзяўчыну і згвалціць іншую.

Як паведаміў «НН» супрацоўнік прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама Міхаіл Кузняцоў, 3 жніўня на пачатку першай гадзіны ночы ў міліцыю патэлефанавала дзяўчына. Па яе словах, прыкладна паўгадзіны таму п’яны малады чалавек у цяльняшцы і блакітным барэце сілай адабраў у яе мабільны тэлефон.

А трохі пазней у міліцыю звярнулася яшчэ адна дзяўчына, якую згвалцілі гэтай жа ноччу. Па ўсіх прыкметах выходзіла, што гэта здзейсніў усё той жа былы дэсантнік. Прычым, калі час быў указаны дакладна, выходзіла, што, пакуль міліцыя запісвала прыкметы хлопца са слоў першай дзяўчыны, ён якраз гвалціў другую.

Хутка злачынца быў затрыманы. Ім апынуўся 22-гадовы жыхар Гродна, супрацоўнік аднаго з мясцовых прадрыемстваў, які раней сапраўды служыў у ПДВ.

Матэрыялы справы перададзеныя ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?