У бліжэйшыя суткі, 7 жніўня, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць перыферыя антыцыклону з цэнтрам над Валагодскай вобласцю і вельмі цёплая паветраная маса. Чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер усходні слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +13.. +19°, максімальная днём +27.. + 32°.

У наступныя двое сутак, 8—9 жніўня, надвор'е абумовіць поле паніжанага атмасфернага ціску, сфармаванае ў няўстойлівай цёплай паветранай масе. Месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +12.. +19°,

максімальная днём ад + 24° па паўночным захадзе да + 32°С па паўднёвым усходзе краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?