Вымушанае адступленне 72-й брыгады з Ізварына і Чырвонапартызанска (Луганскай вобласці) прывёў да пашырэння падкантрольнага баевікам участка мяжы амаль у два разы, — піша vesti.ua.

Байцы 72-й брыгады вырашылі прарывацца да асноўных часцей украінскай арміі праз калідор каля Марынаўкі, за які амаль бесперапынна ідуць баі.

«Адпусцілі ўсіх, акрамя некалькіх старэйшых афіцэраў, — распавёў адзін з вайскоўцаў гэтай брыгады. — Ва Украіну байцы вярталіся некалькімі групамі. Першая паспяхова дабралася да Белай Царквы — асноўнага месца дыслакацыі. А вось другая група выйшла з боку Данецкай вобласці і трапіла пад абстрэл з мінамётаў. Відавочна, баевікі заўважылі аўтобусы з ваеннымі і вырашылі не прапусціць магчымасці. У выніку двое байцоў загінулі, чацвярых паранілі, адзін аўтобус згарэў. За імі спецыяльна высылалі аўтобусы. Цяпер яны знаходзяцца ў Запарожжы, і ў іх усё нармальна, калі толькі так можна сказаць у гэтай сітуацыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?