Самалёт Boeing 777 амерыканскай авіякампаніі United Airlines зрабіў экстранную пасадку ў аэрапорце канадскага горада Галіфакс.
Прычынай вымушанай пасадкі авіялайнера стаў пажар. Рэйс 999 United Airlines накіроўваўся па маршруце Нью-Джэрсі - Брусель. На борце самалёта знаходзіліся 233 чалавекі, ніхто з пасажыраў і членаў экіпажа не пацярпеў, перадае НТВ.
X
0
0
0
0
0
0