Маці Ванханэн

Фінляндыя ня мае намеру далучацца да газаправоду Nord Stream. Пра гэта заявіў у інтэрвію «Інтэрфаксу» прэм’ер‑міністар краіны Маці Ванханэн, які зараз знаходзіцца зь візытам у Маскве.

Гаворачы пра рэалізацыю праекту Nord Stream, фінскі прэм’ер падкрэсьліў, што Фінляндыя ўжо атрымлівае ў поўным аб’ёме газ па наяўных каналах. Праўда, Фінляндыя ня лічыць, што рэалізацыя праекту парушыць экалёгію Балтыйскага мора.

Нагадаем, што супраць будаваньня газаправоду па Балтыйскім моры з Расеі ў Нямеччыну выступаюць Польшча, Літва, Эстонія і Латвія. Кіраўніцтва гэтых краін мяркуе, што пабудова газаправоду па дне мора можа прывесьці да ціску Расеі на Цэнтральную Эўропу.

Postimees

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0