Адзін з лідараў «Данецкай народнай рэспублікі» Аляксандр Барадай абвясціў, што пакідае сваю пасаду.
Аляксандр Барадай, AP
На месца Барадая будзе прызначаны камандзір арганізацыі «Апора» ў Данецку Аляксандр Захарчанка — адзін з блізкіх паплечнікаў лідара «Аплоту» Яўгена Жыліна.
«Сюды я прыйшоў як крызісны менеджар, калі хочаце, старт-аперам. Шмат што ўдалося зрабіць за мінулыя месяцы, ДНР адбылася як дзяржава. Цяпер я саступаю сваё месца аўтарытэтнаму палявому камандзіру, майму сябру Аляксандру Захарчанку», — сказаў Барадай на прэс-канферэнцыі ў Данецку.
Барадай — грамадзянін Расіі, маскоўскі палітолаг, прызначаны на пасаду «прэм'ер-міністра» ДНР 16 мая так званым вярхоўным саветам сепаратысцкага руху. Да гэтага, па яго ўласным прызнанні, ён удзельнічаў у далучэнні Крыма да Расіі.
Раней у ліпені аб сваёй адстаўцы заявіў «старшыня вярхоўнага савета» ДНР Дзяніс Пушылін.