У чацвер вечарам баевікі абстралялі верталёт Мі-8.
Пра гэта заявіў у эфіры «5 канала» прэс-афіцэр штаба АТА Аляксей Дмітрашкіўскі.
«Верталёт быў абстраляны і здзейсніў вымушаную пасадку», —паведаміў ён і падкрэсліў, што пра месца пасадкі не паведамляецца «дзеля захавання жыцця і здароўя членаў экіпажа і людзей, якія былі на борце».
«Паводле ўсіх міжнародных законаў абстрэл такіх машын забаронены», — адзначыў ён.
Раней кіраўнік групы «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук у Facebook напісаў, што «падбілі санітарны верталёт Мі-8 сіл АТА, які ляцеў па параненых паводле дамоўленасці з баевікамі».
Таксама баевікі збілі над Енакіевым украінскі знішчальнік МіГ-29
Пра гэта паведаміў кіраўнік прэс-цэнтра АТА Уладзіслаў Селязнёў.
«Хутчэй за ўсё, стралялі з зенітна-ракетнага комплексу «Бук», — сказаў ён.
«Лётчык спрабаваў адвесці самалёт ад жылых раёнаў», - дадаў кіраўнік медыяцэнтра АТА.
Па словах Селязнёў, лётчык жывы. Зараз праводзіцца пошукава-выратавальная аперацыя.