Як паведамілі ў МНС, 7 жніўня ратавальнікі выязджалі на два здарэнні, звязаныя з грузавікамі.

Спачатку ў Дзяржынску перакуліўся «Івека» з буравой устаноўкай. Мяркуецца, што гэта адбылося з-за разрыву кола. З бака вылілася дызельнае паліва. Ратавальнікі папярэдзілі яго ўзгаранне. Кіроўца шпіталізаваны.

У гэты ж дзень у Смалявіцкім раёне загарэўся МАЗ, які ехаў на загрузку зернем. Папярэдне, пажар адбыўся праз тое, што пажніўныя рэшткі трапілі на выхлапны калектар. Ніхто не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?