Гісторыя пра брэсцкага студэнта, які закінуў у сметніцу старога бяздомнага, дайшла нават да Злучанага Каралеўства. Артыкул аб гэтым выпадку з’явіўся ў буйным брытанскім таблоідзе The Daily Mirror.

Але ж не абыйшлося і без памылак. Па словах журналіста брытанскай газеты, штраф склаў 1.600 фунтаў (амаль 28 мільенаў беларускіх рублеў), якія будуць выплачаныя пацярпеламу. Тады як насамрэч, суд абавязаў хлопца выплаціць 3 мільены 750 тысяч рублеў. Прычым штраф будзе выплачаны на карысць дзяржавы. А маральную шкоду старому, якую той ацаніў усяго ў 100 тысяч рублёў, студэнт кампенсаваў яшчэ раней.

Нагадаем, што гэтая гісторыя здарылася яшчэ ў кастрычніку 2013 года.

Тады ў брэсцкую міліцыю звярнуўся мужчына, які паведаміў, што ўбачыў у інтэрнеце відэаролік, дзе старога закідваюць у сметніцу.

Неўзабаве былі знойдзены і злачынца — 21-гадовы студэнт, і ягоная ахвяра — 62-гадовы бяздомны. Па словах пацярпелага, ен шукаў у сметніцы ежу для сваіх катоў, калі хлопец падбег да яго і запхаў у бак.

Сёлета ў лютым была распачатая крымінальная справа, але хутка яе спынілі і вырашылі прыцягнуць хлопца да адміністрацыйнай адказнасці. Суд прызнаў маладога чалавека вінаватым у дробным хуліганстве, і абавязаў яго выплаціць 25 базавых велічынь у якасці штрафа. Да таго ж, хлопца адлічылі з універсітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?