Заходнія спецслужбы сцвярджаюць, што хакеры з Расіі атакавалі камп'ютары ў офісе прэм'ер-міністра Украіны Арсенія Яцанюка і ўкраінскіх амбасадах за мяжой, піша газета Financial Times.

Па дадзеных кампаніі Symantec і крыніц у разведцы, 60 камп'ютараў «ў офісе прэм'ер-міністра краіны, якая раней ўваходзіла ў СССР», былі заражаныя з дапамогай шкоднай праграмы Snake ў межах кампаніі, якая пачалася ў 2012 годзе і якая працягваецца дагэтуль. Ананімная крыніца ў разьведслужбах паведаміла газеце, што гэтай краінай з'яўляецца Украіна.

Таксама паведамляецца, што нападу падвергліся камп'ютары, усталяваныя ў пасольствах Украіны ў дзевяці краінах, у ліку якіх, у прыватнасці, Кітай, Германія, Польшча і Бельгія.

Кампанія Symantec распрацоўвае праграмнае забеспячэнне ў галіне інфармацыйнай бяспекі і абароны інфармацыі. Штаб-кватэра размешчаная ў Куперціна у штаце Каліфорнія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?