08.08.2014 / 13:31

Кіраўнік буйной кампаніі адмовіўся ад «найлепшай у свеце працы» дзеля сям'і ФОТА 10

Прэзідэнт кампаніі MongoDB Макс Шырсан (Max Schireson) апублікаваў у сваім блогу пост пад назвай «Чаму я сыходжу з найлепшай працы, якая ў мяне калі-небудзь была», абвясціўшы, што пакідае сваю пасаду дзеля сям'і.

Фота businessweek.com

Шматмільённая кампанія MongoDB, якая займаецца распрацоўкай праграмнага забеспячэння, знаходзіцца ў Нью-Ёрку, а сям'я Макса жыве ў Каліфорніі.

Пад кіраўніцтвам Макса прыбытак кампаніі за апошнія чатыры гады павялічыўся да 220 мільёнаў даляраў, аднак мужчына вырашыў быць больш часу з сям'ёй.

«Жыццё — гэта выбар. На дадзены момант мой выбар — гэта сям'я», — піша Макс ў сваім блогу. «На першы погляд можа здацца, што гэта вельмі складаны выбар, але, чым даўжэй я разважаю пра гэта, тым больш пераконваюся ў тым, што я зрабіў правільны выбар».

У Макса трое дзяцей, і ён вельмі любіць бавіць час з імі: катацца на лыжах, плаваць, гатаваць, глядзець тэлевізар і проста размаўляць.

«Таксама ў мяне ёсць выдатная жонка, якая працуе доктарам. Я люблю яе і назаўжды буду абавязаны за яе цярпенне падчас маіх доўгіх падарожжаў. Я больш не магу гэтым злоўжываць», — піша Макс.

Ширсан працягне працаваць у кампаніі MongoDB, але ўжо ў якасці намесніка кіраўніка (Vice Chairman).

0
Ірэна / Адказаць
08.08.2014 / 13:47
Вось такія прыклады і не даюць згаснуць веры ў сямейныя каштоўнасці. Добра, што ёсць яшчэ такія мужчыны.
0
SHOS / Адказаць
08.08.2014 / 14:43
Ну должность-то неплохую себе оставил))) лукааавит
0
Максим Дизайнер 2 Ірэна / Адказаць
08.08.2014 / 16:22
Мечты борщеварки вслух. Вы статью хотя бы прочитали, прежде чем комментарии оставлять? "Таксама ў мяне ёсць выдатная жонка, якая працуе доктарам. Я люблю яе і назаўжды буду абавязаны за яе цярпенне падчас маіх доўгіх падарожжаў" Терпела разлуки, работала доктором, хотя муж уже на 50 лет вперед мог ее обеспечить. Это тебе не наша несамодостаточная иждевенка, которая за работу "для души", стирку в стиралке и простой у плиты по 40 минут в день хочет неведомо что. А если родит - весь мир у ее ненапедекюренных ног:и паши на двух работах, и с малым каждый день гуляй, и бегом сразу после работы домой ее "уставшую" развлекай. То есть своей жизни вообще ни хрена нет. А у Макса она была и как видно - осталась.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру