У швейцарскім Ньёне прайшло лёсаванне плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. БАТЭ згуляе з браціслаўскім «Слованам»

Першы матч пройдзе 19 ці 20 жніўня ў Браціславе (стадыён «Пасіенкі»). Матч у адказ — 26 ці 27 жніўня на «Барысаў-Арэне».

«Слован» быў заснаваны ў 1919 г. і быў чэмпіёнам краіны ў гады Другой сусветнай (1940, 1941, 1942, 1944), а ў найноўшай гісторыі ў 1994—1996, 1999, 2009, 2011, 2013, 2014 гг.

Сёлета «Слован» перайграў у другім раўндзе кваліфікацыі «Н’ю-Сэйнтс» з Уэльса (1:0, 2:0), а ў трэцім — малдоўскі «Шэрыф» (2:1, 0:0).

Праўда, год таму ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў выбыў у першым для сябе раўндзе: у другім этапе саступіў балгарскаму «Лудагорцу» — 2:1, 0:3.

У выпадку перамогі БАТЭ выходзіць у групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў, у выпадку паразы будзе гуляць у групавым раўндзе Лігі Еўропы.

А 14-й сваіх супернікаў у плэй-оф Лігі Еўропы дазнаюцца мінскае «Дынама» і «Шахцёр».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0